Беларусь атрымае кітайскі крэдыт на 193 мільёны долараў

Беларусь атрымае кітайскі крэдыт на 193 мільёны долараў

Беларусь атрымае кітайскі крэдыт амаль на 193 мільёны долараў. Сродкі з Экспартна-імпартнага банка Кітая будуць выдзеленыя кампаніі “Амкадор-Маш” на будаўніцтва завода спецыяльных машын у Калодзішчах.

Адпаведная пастанова Саўміна Беларусі № 563 прынятая 27 ліпеня, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на БелаПАН. Банкам-агентам для абслугоўвання гэтага льготнага крэдыту вызначаны “Беларусбанк”.

Будаўніцтва завода “Амкадор-Маш” плануецца ў прамысловай зоне пасёлка Калодзішчы пад Мінскам на базе завода “Дормашмет”, які з’яўляецца нарыхтоўча-зварачнай вытворчасцю холдынгу “Амкадор”. Сумарна для рэалізацыі праекта плануецца прыцягнуць больш за 250 мільёнаў долараў інвэстыцый. На новым заводзе будуць выпускацца франтальныя і ўніверсальныя пагрузчыкі грузападымальнасцю 2-5 тон, пагрузчыкі з тэлескапічнай стралой, машынакамплекты для зборачных вытворчасцяў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі