БДУ: Выкладчыкі абрадуюцца павелічэнню бала, які патрэбны на ЦТ, каб паступіць

БДУ: Выкладчыкі абрадуюцца павелічэнню бала, які патрэбны на ЦТ, каб паступіць

У Беларусі ў наступную прыёмную кампанію бал, які трэба набраць на тэставанні па профільным прадмеце, могуць павялічыць (на 5 балаў). Такая норма прадугледжаная у праекце ўказа кіраўніка дзяржавы, паведамляе Мінадукацыі.

Раней, каб паступіць на матэматычны факультэт, абітурыенту трэба было здаць матэматыку на 15 балаў, калі праект указа зацвердзяць, трэба будзе набраць 20 са 100. Па гуманітарным профілі парогавы бал быў 20, цяпер можа стаць 25 са 100.

На думку Вячаслава Малафеева, які шмат гадоў працуе ў прыёмнай камісіі БДУ, такая рэформа спадабаецца выкладчыкам.

Малафееў: “З пазіцыі выкладчыкаў, якія працуюць з першым курсам, то асноўная маса за тое, каб парогавы бал быў вышэйшы. Мы задаволеныя бюджэтным прыёмам, сярэдні бал там па профілі вышэйшы за 60. А вось на платнай форме, там ніжэйшы бал. А ў аўдыторыі платнік вучыцца з бюджэтнікам. Таму выкладчыку важна, каб у іх быў блізкі ўзровень падрыхтоўкі”.

Раней рускую і беларускую мовы, калі яны няпрофільныя, трэба было здаць на 10 балаў, матэматыку — на 10 балаў са 100, гісторыю Беларусі, сусветную гісторыю, геаграфію і замежныя мовы на 15 балаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі