БДУ спыніў супрацоўніцтва з Гарашчэнем, які абразіў народнага паэта Барадуліна

БДУ спыніў супрацоўніцтва з Гарашчэнем, які абразіў народнага паэта Барадуліна

БДУ спыніў супрацоўніцтва з Аляксандрам Гарашчэнем, які ў сацсетках абразіў народнага паэта Рыгора Барадуліна. Рыэлтар быў пазаштатным выкладчыкам, але цяпер гэта ўжо ў мінулым.

 

"Гэта праўда. Але, ведаеце, я ўжо стаміўся ад гэтай сітуацыі і не жадаю больш даваць каментары на гэтую тэму", — сказаў Гарашчэня ў каментары Еўрарадыё. Паводле яго слоў, пра прычыны спынення супрацоўніцтва ў БДУ нічога не паведамілі.

Як паведамляла Еўрарадыё, Аляксандр Гарашчэня абразіў Рыгора Барадуліна, калі назваў у сацсетцы "нацысцкай сволаччу" з-за таго, што той быў чальцом Партыі БНФ. Гэта выклікала хвалю абурэння, з асуджэннем такога ўчынку выступілі прадстаўнікі Белдзяржуніверсітэта.

Як стала вядома, Гарашчэня не працуе ўжо і ў агенцтве нерухомасці. Радыё Свабода ў "Акадэм-нерухомасці" гэта пацвердзілі, але не патлумачылі, як даўно Аляксандр Гарашчэня звольніўся і ў сувязі з чым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі