Вы тут

БАЖ патрабуе спыніць атаку на TUT.BY і іншыя медыярэсурсы

"Працяг мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі" / baj.by

Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заявай з нагоды крымінальнай справы TUT.by, ператрусаў, блакіроўкі сайта. БАЖ лічыць, што адбываецца наступ на свабоду слова і патрабуе спыніць атаку на TUT.BY і іншыя медыярэсурсы.

"Спасылкі ўладаў на эканамічныя парушэнні, якія нібыта сталі падставай для пераследу, ужо шмат гадоў актыўна выкарыстоўваюцца дзеля абгрунтавання рэпрэсіўных захадаў супраць праваабаронцаў, медыя, незалежных прафсаюзаў", — гаворыцца ў заяве.

Падкрэсліваецца, што "сённяшнія дзеянні ў дачыненні да найбуйнейшага і папулярнага ў краіне інфармацыйнага рэсурсу з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў [Беларусі] па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.