Вы тут

КДК паведаміў пра прычыну візіту на TUT.by: крымінальная справа

БАЖ патрабуе спыніць атаку на TUT.by

Камітэт дзяржаўнага кантроля Беларусі паведаміў пра тое, што ў дачыненні "службовых асоб ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" Дэпартаментам фінансавых расследаванняў 18 траўня распачата крымінальная справа ("па прыкметах складу злачынства"). Артыкул — "Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры" (ч. 2 арт. 243 КК).

Паведамляецца, што згаданае ТАА ў 2019-м атрымала статус рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій. Ім была атрымана "выручка, не абумоўленая дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ". Сцвярджаецца, што "ў выніку неабгрунтаванага выкарыстання... дзяржаўнай падтрымкі як рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій дзяржаве была нанесена шкода ў асабліва буйным памеры". Пра гэта праінфармавалі кіраўніцтва Парка высокіх тэхналогій, і 18 траўня яго Назіральны савет пазбавіў ТАА права на падатковыя льготы.

Цяпер ДФР праводзіць следыя і "іншыя працэсуальныя дзеянні" з мэтай ўстанаўлення ўсіх абставін і асоб, якія маюць дачыненне да "супрацьпраўнай дзейнасці".

Сайт TUT.by заблакаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.