Вы тут

Базанаў: пакуль мінскае "Дынама" бярэ Мінгарвыканкам, а там будзе відаць

Анатоль Сівак будзе прымаць рашэнне па трэнерскім штабе мінскага "Дынама" / БЕЛТА

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў у інтэрв'ю "Прессболу" пракаментаваў змену ўласніка ў футбольным клубе "Дынама-Мінск". Нядаўна Эканамічны суд сталіцы прызнаў, што кампаніі бізнесмена Юрыя Чыжа 20 гадоў таму незаконна завалодалі акцыямі ФК "Дынама-Мінск". Цяпер уласнікам каманды стане Мінгарвыканкам.

"Пакуль [мінскае "Дынама"] бярэ Мінгарвыканкам, а там будзе відаць", — кажа Базанаў. Што да магчымых зменаў у трэнерскім штабе каманды, то рашэнне прыме старшыня Мінгарвыканкама. "Клубамі ў нас кіруе выканаўчая ўлада — значыць, гэта яе прэрагатыва", — адзначае старшыня федэрацыі.

Як вядома, Мінскі гарадскі выканкам з лістапада 2018-га ачольвае Анатоль Сівак, былы міністр транспарту і камунікацый.