Байкеры прывезлі ў Беларусь агонь II Еўрапейскіх гульняў (фота, відэа)

Байкеры прывезлі ў Беларусь агонь II Еўрапейскіх гульняў (фота, відэа)

Байкеры прывезлі ў Беларусь агонь II Еўрапейскіх гульняў. Яго запалілі ў Рыме і правезлі праз восем еўрапейскіх краін. 12 траўня група байкераў прыехала ў Брэст. У панядзелак агонь будзе знаходзіцца ў Брэсце, пасля яшчэ некалькі дзён эстафета пройдзе на тэрыторыі Брэсцкай вобласці (Камянец, Белавежская пушча, Пінск, Мікашэвічы, Баранавічы, Косава).

Як інфармуе "Беларусь сегодня", першай паходню з агнём у пункце пропуску на беларуска-польскай мяжы прыняла Юлія Несцярэнка, алімпійская чэмпіёнка і жыхарка Брэста. Яна прабегла з ім першыя сто метраў у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". На цырымоніі сустрэчы агню II Еўрапейскіх гульняў прысутнічаў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка. У сваёй прамове ён паабяцаў: "Мы зробім гэтыя гульні душэўнымі, зробім іх для спартсменаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі