Джо Байдэн заявіў, што ЗША на гэтым тыдні перададуць Украіне дапамогу для абароны на 1 млрд долараў. Яна ўключае 800 сістэмаў супрацьпаветранай абароны і 9000 супрацьтанкавых комплексаў, беспілотнікі, 7000 адзінак стралковай зброі, 20 мільёнаў боепрыпасаў.
Прэзідэнт Злучаных Штатаў падкрэсліў, што амерыканскі народ будзе побач з украінцамі ў іх барацьбе за незалежнасць.