Вы тут

Байцы палка "Пагоня" прынялі прысягу ў брыгадзе спецпрызначэння

Прысяга / facebook.com

20 байцоў беларускага палка "Пагоня" прынялі прысягу ва ўкраінскай 1-й асобнай брыгадзе спецпрызначэння імя Багуна. Яе прэс-служба змясціла ў сацсетках фотарэпартаж, які заканчваецца словамі "Слава Украіне! Жыве Беларусь!".

Камандзір роты палка "Пагоня" Мікалай Сікорскі кажа, што акрамя згаданай групы, яшчэ адна група байцоў "Пагоні" таксама знаходзіцца "у зоне баявых дзеянняў".

Беларускі полк "Пагоня" вясной 2022-га быў створаны ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сіл Украіны (пазней яго сталі называць "палком спецыяльнага прызначэння"). Нядаўна стала вядома, што першая група байцоў падпісала кантракты з украінскімі Сіламі спецыяльных аперацый. Яны там будуць дзейнічаць асобнымі групамі разам з украінцамі, але ім паабяцалі ў будучыні аб'яднаць у адно падраздзяленне.

facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.