Вы тут

Баявыя верталёты Беларусі спынілі палёт паветраных шароў з Літвы

Верталёты беларускага войска / mil.by

Міністэрства абароны Беларусі заявіла аб правакацыі з боку Літвы і спробе парушэння паветранай прасторы.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 23 жніўня ў раёне вёскі Воўкаўшчына Ашмянскага раёна. З тэрыторыі Літвы ў паветра каля 19:30 падняўся "зонд з васьмі паветраных шароў з антыдзяржаўнай сімволікай", заяўляюць у Мінабароны.

З беларускага боку супрацьстаялі паветраным шарам дзяжурныя сілы Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны. У неба былі паднятыя баявыя верталёты МІ-24 са складу дзяжурных сіл СПА. Як падкрэсліваюць у прэс-службе Мінабароны, "палёт паветраных шароў быў спынены без прымянення зброі".

Якую менавіта сімволіку беларускія вайскоўцы прынялі за антыдзяржаўную, не ўдакладняецца. Хутчэй за ўсё, шары мелі бел-чырвона-белую афарбоўку, як нацыянальны сцяг. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.