БАТЭ засталося адно ачко да чэмпіёнства краіны

БАТЭ засталося адно ачко да чэмпіёнства краіны

Ужо ў наступным туры чэмпіянату Беларусі БАТЭ можа 15-ы раз стаць чэмпіёнам краіны па футболе.

31 кастрычніка барысаўская каманда выйграла ў Брэсце ў мясцовага "Дынама" з лікам 3:1. І гэта пры тым, што пасля першага тайма БАТЭ саступаў 0:1. Пазней футбалісты БАТЭ заявілі, што не маглі прайграць у гэты дзень, бо якраз адзначаліся саракавіны па смерці старшыні праўлення клуба Анатоля Капскага.

Цяпер БАТЭ адарвалася на 12 ачкоў ад бліжэйшага пераследніка — салігорскага "Шахцёра". Для чэмпіёнства клубу трэба набраць адно ачко ў астатніх чатырох турах чэмпіянату.

Таксама ў апошні дзень кастрычніка прайшлі яшчэ дзве гульні чэмпіянату. "Шахцёр" выйграў у "Віцебска" — 2:1, а "Тарпеда-БелАЗ" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю — 0:0. 

Чарговы тур чэмпіянату пройдзе 2-5 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі