Вы тут

БАТЭ выйшаў на першае месца, але яго можа адсунуць брэсцкае “Дынама”

fcbate.by

Барысаўскі БАТЭ вярнуўся на першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. 1 чэрвеня ў матчы 10 тура барысаўчане на выездзе перамаглі “Гомель” з лікам 2:0. Цяпер БАТЭ мае 24 ачкі і займае лідарскую пазіцыю. Такая ж колькасць ачкоў у салігорскага “Шахцёра”, але ён на 2 месцы.

Трэці радок займае брэсцкае “Дынама” з 23 ачкамі, але яго яшчэ чакае матч 10 тура. У выпадку перамогі брэстаўчане набяруць 26 ачкоў і ачоляць табліцу.

Вынікі матчаў 10 тура, якія прайшлі 31 траўня і 1 чэрвеня: “Гомель” — БАТЭ —  0:2, “Віцебск” —  “Дынама” (Мінск) —  1:3, “Энергетык-БДУ” —  “Гарадзея” —  0:0, “Шахцёр” —  “Дняпро” —  3:1, “Іслач” —  “Тарпеда-БелАЗ” —  1:0.

Сёння, 2 чэрвеня праграма 10 тура скончыцца такімі матчамі: “Тарпеда” (Мінск) —  “Мінск”, “Слуцк” —  “Дынама” (Брэст), “Нёман” —  “Славія”.