Вы тут

БАТЭ ў гасцях абыграў польскі "Пяст" — 2:1 (відэа)

FC Piast

БАТЭ ў першым раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў у гасцях абыграў польскі "Пяст" — 2:1! Каманда Аляксея Багі атрымала валявую перамогу і выйшла ў наступны раўнд. У першым матчы была нічыя 1:1.

Сённяшні матч для БАТЭ быў складаны. Першы тайм быў прайграны — 0:1 (Чэрвіньскі, 21). У другім тайме таксама мала што атрымлівалася наперадзе. І толькі ў канцоўцы гульні ўдалося зрабіць немагчымае — забіць 2 галы. Спачатку на 82-й Мукам рэалізаваў пенальці, пасля на 87-й ён жа зарабіў штрафны, мяч забіў Волкаў.

Наступны сапернік БАТЭ — нарвежскі "Русенборг": 23-га — на сваім полі, 30-га — у гасцях.