БАТЭ сёння згуляе ў Лондане з “Арсеналам”

У чацвер, 7 снежня, БАТЭ згуляе ў Лондане з “Арсеналам”. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 5”, пачатак а 23-й гадзіне. Каб выйсці ў плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы, барысаўчанам трэба перамагаць суперклуб на яго полі ды спадзявацца на нічыю ў матчы “Црвена Звезда” — “Кёльн”. Скажам шчыра, верыцца ў гэта слаба. Але часам цуды здараюцца.

Стартавы склад БАТЭ наступны: Шчарбіцкі, Рыас, Палякоў, Мілунавіч, М. Валадзько, Бярозкін, Драгун, Гардзяйчук, Іваніч, Стасевіч, Радзівонаў (капітан).

28 верасня на “Барысаў-Арэне” БАТЭ прайграў з лікам 2:4. На сённяшні дзень сітуацыя ў групе H наступная: “Арсенал” — 10 ачкоў, “Кёльн” і “Црвена Звезда” — па 6, БАТЭ — 5 ачкоў.