БАТЭ разграміў брэсцкае “Дынама” і вярнуўся ў лідары ЧБ

5 ліпеня ў рамках 16-га тура барысаўчане на сваім полі здолелі забіць хуткі гол у пачатку сустрэчы, аўтарам якога стаў Мікалай Сігневіч (5). Затым, на 20-й хвіліне адзначыўся Дзяніс Палякоў, а праз дзве хвіліны свой мяч у браму супернікаў забіў Віталь Радзівонаў. Такое становішча не давала “Дынама” шансаў зраўняць лік. На 69-й хвіліне Радзівонаў аформіў дубль і зрабіў вынік матчу разгромным — 4:0. Дзякуючы гэтай перамозе БАТЭ вярнуўся на першы радок у турнірнай табліцы.

Таксама ў суботу “Слуцк” правёў сваю першую ў вышэйшай лізе сустрэчу на ўласным стадыёне: ён прымаў “Белшыну” і выйграў — 1:0. Жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” з такім самым вынікам скончыла матч з “Нёманам” — 1:0.

Нагадаем, што ў пятніцу салігорскі “Шахцёр” на апошняй хвіліне матчу забіў пераможцы гол “Дняпру” — 1:0.

У нядзелю, 6 ліпеня, чарговы тур чэмпіянату Беларусі скончыцца матчамі “Дынама” (Мінск) — “Гомель”, “Нафтан” — “Мінск”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі