БАТЭ не даў Дулубу кампенсацыю за датэрміновае скасаванне кантракта
![БАТЭ не даў Дулубу кампенсацыю за датэрміновае скасаванне кантракта](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dulubpragnozerb.png.webp?itok=wII6PCxw)
Беларускі футбольны трэнер Алег Дулуб не атрымаў ад клуба БАТЭ кампенсацыю за датэрміновае скасаванне кантракту. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1".
Дулуб стаў галоўным трэнерам барысаўскага клуба ўзімку 2018 года. Барысаўчане правялі ў гэтым сезоне пад яго кіраўніцтвам 16 матчаў. З іх у 11 яны атрымалі перамогі, двойчы згулялі ўнічыю і тры разы прайгралі.
БАТЭ развітаўся з Дулубам 3 чэрвеня. Спецыяліст кажа, што адстаўка не стала для яго шокам, хаця ён разлічваў на стабільнасць у барысаўскім клубе.