Баскетбалісты "Мінска" прайгралі ўжо 25-ы матч запар

"Мінск" — адзіная каманда, якая ў сезоне не перамагала

"Мінск" — адзіная каманда, якая ў сезоне не перамагала / vk.com/minskbasket

Баскетбалісты "Мінска" прайгралі ўжо 25-ы матч запар. На гэты раз дома саступілі "Парме" з расійскага горада Пермь — 59:88 (18:20, 11:22, 12:21, 18:25).

На першым этапе першынства Адзінай лігі ВТБ мінчукам засталося правесці яшчэ адзін паядынак — 3 лютага ў Саратаве з "Аўтадарам". "Мінск" — аўтсайдэр, адзіная каманда, якая ў сезоне не перамагала. 

На другім этапе беларускі клуб трапіць у групу "В", у якой каманды, якія занялі 7-14 месцы, правядуць двухкругавы турнір. Дзве найлепшыя каманды трапяць у плэй-оф.

Баскетбалісты "Мінска" прайгралі ўжо 25-ы матч запар
vk.com/minskbasket

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі