Барысаўскую школу эвакуявалі праз знойдзены снарад
Больш за 150 вучняў эвакуявалі з барысаўскай школы №2 23 верасня. Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, прычынай стаў артылерыйскі снарад часоў Другой сусветнай вайны. Яго знайшлі каля школы падчас земляных работ.
Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра небяспечную знаходку ў 12.44. Снарад быў забраны для знішчэння групай размінірвання ў 14.15.
Фота: luxfon.com