Барысаўскія ўлады адмовіліся прыбраць Леніна з цэнтральнай плошчы горада

Барысаўскія ўлады адмовіліся прыбраць Леніна з цэнтральнай плошчы горада

Барысаўскія ўлады адмовілі аўтарам петыцыі ў дэмантажы помніка Леніну, які стаіць на цэнтральнай плошчы горада. Пад дакументам падпісаліся 935 чалавек, але ў адказе на петыцыю сказана, што іх крытычныя заўвагі "не аргументаваныя і выяўляюць прыватнае меркаванне".

Барысаўскія ўлады адмовіліся прыбраць Леніна з цэнтральнай плошчы горада
Адказ на петыцыю

"Нашу петыцыю падпісалі амаль 1000 чалавек. Гэта сведчыць, што гэта не асабістая думка аднаго чалавека, — заўважаюць актывісты "Маладога фронта", якія ініцыявалі збор подпісаў. — Шмат людзей пісалі, што варта прыбраць гэты помнік з цэнтральнай плошчы, каб пасля самі гараджане змаглі вырашыць, што на тым месцы зрабіць". 

Адказ з выканкама яны лічыць "прастой адпіскай" і збіраюцца абскардзіць яго ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце, а пасля, калі плёну не будзе, і ў судзе. "Мы лічым, што гэта трэба рабіць дзеля таго, каб на нашы з вамі петыцыі не адказвалі простымі адпіскамі, а хаця б абгрунтоўвалі свае рашэнні", — дадаюць аўтары петыцыі.

Барысаўскія ўлады адмовіліся прыбраць Леніна з цэнтральнай плошчы горада
Помнік Леніну ў Барысаве / vandrouka.by

Помнік Леніну ў Барысаве пастаўлены ў 1986 годзе. Яго аўтар — вядомы беларускі скульптар Анатоль Анікейчык. У сваім адказе выканкам спасылаецца на тое, што гэта манументальны твор і "помнік гісторыі нашай краіны, трактаванне якой не можа быць адназначным".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube- канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі