Барысаўскі чыноўнік браў хабар мяхамі з цэментам

У Барысаве міліцыя затрымала службовую асобу, якая працуе ў сферы транспарту і камунікацыяў, за атрыманне хабару. Як паведамляе прэс-служба мінскай абласной міліцыі, мужчына прыняў ад жыхара хабар у выглядзе 10 мяхоў цэменту па 25 кг кожны. Агульны кошт хабару ацэньваецца ў 400 тысяч рублёў. За гэтыя грошы ён абяцаўся дапамагчы ў праходжанні дзяржаўнага тэхагляду аўтамашыны, якая мае тэхнічныя няспраўнасці.

Па звестках праваахоўнікаў, мужчына і раней неаднаразова браў хабар — як грашыма, так і будаўнічымі матэрыяламі. Таму ў дачыненні да яго правялі "аператыўны эксперымент". Цяпер на службовую асобу пачалі крымінальную справу.

Барысаўчанін, які даў хабар, вызвалены ад крымінальнай адказнасці, бо ён дзейнічаў па спецыяльным заданні органаў унутраных спраў.

Фота — komplekt.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі