Баранавічы засталіся без мэра

У прыёмнай гарвыканкама карэспандэнту Intex-press пацвердзілі, што Віктар Іванавіч з панядзелка, 21 кастрычніка, “не працуе”. Зараз яго абавязкі часова выконвае намеснік старшыні гарвыканкама Валерый Лазіцкі.

Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандра Каляды, рашэнне аб сыходзе з пасады старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Віктар Іванавіч прыняў яшчэ ў верасні. З гэтага моманту пачаўся падбор кандыдатур на яго месца. А 14 кастрычніка Віктар Дзічкоўскі звярнуўся ў аблвыканкам з пісьмовай заявай аб вызваленні ад займаемай пасады. У заяве ён не ўказаў прычыну сыходу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі