Вы тут

Банкаматы ВТБ-банка выдадуць па "небеларускіх" картках "МІР" толькі 5 рублёў

ВТБ-банк абмежаваў выдачу грошай па "небеларускіх" картках / sputnik.by

Банкаматы банка ВТБ будуць выдаваць толькі 5 рублёў за адну аперацыю па картках "МІР", выпушчаных не ў Беларусі. Абвестка пра гэта з'явілася на сайце фінансавай установы.

Гэтая мера ўводзіцца з 23 чэрвеня. У банку яе тлумачаць тэхналагічнымі настройкамі.

Апошнім часам мноства беларускіх банкаў увялі абмежаванні на наяўныя аперацыі па картах "МІР", выпушчаных не ў Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.