Банк БелВЭБ застаўся без мабільнай праграмы
![Банк БелВЭБ застаўся без мабільнай праграмы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/smartfon-1306.jpg.webp?itok=Xj4wVVcT)
З крамаў праграм AppStore і PlayStore выдаленая мабільная праграма банка БелВЭБ, паведамляе прэс-служба банка.
Ужо ўсталяваныя праграмы пакуль працягваюць дзейнічаць, таму банк просіць карыстальнікаў не выдаляць іх.
Праграма знікла з PlayStore яшчэ 1 сакавіка.
Спецыялісты банка заяўляюць, што працуюць над варыянтамі аднаўлення магчымасці спампаваць праграму для платформы iOS.
Банк БелВЭБ трапіў пад амерыканскія санкцыі як адна з замежных "дачок" расійскага ВЭБ. Санкцыі былі ўведзеныя пасля таго, як Расія прызнала атк званыя "ЛНР" і "ДНР".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.