Вы тут

Бах — пра санкцыі супраць спартсменаў з Беларусі і Расіі

Адмяняць абмежаванні ніхто пакуль не збіраецца / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах выказаўся пра санкцыі супраць спартсменаў з Беларусі і Расіі. Выступаючы ў пятніцу на сесіі арганізацыі ў Лазане ён назваў іх "абарончымі мерамі" і "мерамі па абароне сумленнасці спаборніцтваў". Бах не лічыць гэтыя абмежаванні санкцыямі. А "абарончыя меры" трэба было прыняць з улікам "сур'ёзных антырасійскіх і антыбеларускіх настрояў у многіх краінах".

Як вядома, яны былі выкліканы расійскай агрэсіяй супраць Украіны. Ужо праз чатыры дні пасля яе пачатку МАК рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям адхіліць ад спаборніцтваў беларускіх і расійскіх спартсменаў. Большасць федэрацый адрэагавалі на рэкамендацыі, а некаторыя дазволілі беларусам і расіянам выступаць у нейтральным статусе.

"Мы павінны былі дзейнічаць хутка і вырашылі, што ні адно спартыўнае мерапрыемства ні ў Беларусі, ні ў Расіі не можа быць праведзена", — дадаў Томас Бах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.