Томас Бах — пра прычыну ўвядзення санкцый супраць Беларусі і Расіі

Томас Бах — пра прычыну ўвядзення санкцый супраць Беларусі і Расіі

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах патлумачыў прычыну ўвядзення арганізацыяй санкцый супраць Беларусі і Расіі. Ён назваў сітуацыю "унікальнай", бо дагэтуль за ўдзел у вайсковых канфліктах у розных кропках планеты краіны ад міжнародных спаборніцтваў не адхілялі.

"Гэта абуральнае парушэнне алімпійскага перамір'я і гэта ахоўныя меры, якія мы павінны былі прыняць, таму што сусветная рэакцыя на іншыя канфлікты была не такой, як на дзеянні Расіі ва Украіне, — кажа Бах. — Мы павінны звярнуць увагу на захаванне цэласнасці нашых алімпійскіх каштоўнасцяў і спаборніцтваў".

Пры гэтым Томас Бах падкрэсліў, што МАК не ўводзіць санкцыі супраць нацыянальных алімпійскіх камітэтаў за дзеянні ўладаў іх краін, калі толькі яны не выказалі падтрымку агрэсіі.

Раней Міжнародны алімпійскі камітэт з-за агрэсіі Расіі супраць Украіны заклікаў міжнародныя федэрацыі адхіліць беларускіх і расійскіх спартсменаў ад спаборніцтваў, а таксама не праводзіць іх у РБ і РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі