Баевікі на Данбасе працягваюць абстрэльваць украінскіх вайскоўцаў

Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на прэс-цэнтр АТА. “Тэрарысты правакуюць сілы АТА на агонь у адказ. Пасля чаго пачынаюць масіраваны абстрэл пазіцый нашых войскаў. Тым часам бандфармаванні вядуць прапаганду, што першымі пачынаюць абстрэл украінскія войскі”, — гаворыцца ў паведамленні.  

Таксама паведамляецца, што вайскоўцы сіл АТА адкрываюць агонь у адказ толькі для абароны, пры яўным нападзенні на пазіцыі і блокпасты. Афіцыйна пацверджаныя страты сепаратыстаў за мінулыя суткі складаюць: тры танкі і 12 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі