Бацьку, які адзін выхоўвае дзіця, забралі ў беларускае войска

Бацьку, які адзін выхоўвае дзіця, забралі ў беларускае войска

У Мінску ў войска забралі бацьку, які адзін выхоўвае дзіця, перадае тэлеканал "Белсат". Мінчука Алега прызвалі за чатыры дні да таго, як яму споўнілася 27 гадоў — узрост, пасля якога на тэрміновую службу не бяруць. 

Алег разышоўся з жонкай, калі сыну быў год. Паводле рашэння суда сын застаўся з ім. Былая жонка да дзіцяці прыходзіла не часта, а потым і зусім перастала з’яўляцца. 

У Фрунзенскім ваенкамаце, кажа мужчына, яму спярша сказалі, што служыць ён не павінен, бо адзін выхоўвае малое дзіця. Але за два дні да канца прызыву сітуацыя змянілася. "Яны мне месяц таму казалі, што ў мяне адтэрмінаванне, а ўчора завабілі паперы зверыць. Заявілі, што заяўленых мною дакументаў недастаткова для адтэрміноўкі і ўручылі позву", — распавядае Алег.

Спярша мужчыну хацелі адправіць у войска на поўны тэрмін. Тады ягоны сын на год застаўся б пад апекаю бабулі. Алег кажа, што дзве гадзіны сварыўся з ваенным камісарам, і ў выніку яго адправілі служыць у рэзерв. 

Адзін з прадстаўнікоў прызыўной камісіі Фрунзенскага раёну ў неафіцыйнай гутарцы патлумачыў журналістам: "Мы не ведаем, раптам ён у змову з жонкай уступіў, і яны адмыслова развяліся, каб ён ад войска "адкасіў". І наагул яму вельмі пашанцавала, што ў рэзерве месца знайшлося — мог бы і на тэрміновую паехаць. Мы пайшлі яму на саступкі".

Падобны адказ атрымала і маці Алега на сайце Міністэрства абароны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі