Бацькі распавялі пра сына, затрыманага за напад у школе ў Стоўбцах
![Бацькі распавялі пра сына, затрыманага за напад у школе ў Стоўбцах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/38947f17-316f-432b-8378-65ee7b618a5c_w650_r0_s.jpg.webp?itok=tPTtxKm_)
Бацькі распавялі Радыё Свабода пра затрыманага за напад у школе № 2 у Стоўбцах сына. 11 лютага Вадзім М., вучань 10-га класа, ударыў нажом настаўніцу і трох школьнікаў. Жанчына і вучань 11-га класа памерлі. Крымінальная справа распачатая за забойства двух і больш чалавек, па гэтым артыкуле пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення. Хлопца пазней затрымалі. Высвятляецца, што бацька хлопца, Віталь М., шукаў яго разам з міліцыяй, ён яго заўважыў на вуліцы і паклікаў.