Бацька маёра-самагубцы: Праца ў міліцыі давяла майго сына да смерці

Нагадаем, што 28 сакавіка ў Гродне маёр міліцыі застрэліўся падчас заняткаў па агнявой падрыхтоўцы. Следчы камітэт зладзіў праверку і прыйшоў да высновы, што ў Андрэя Хамуцінніка была моцная дэпрэсія і эмацыйнае напружанне.

Бацька маёра Ігар Хамуціннік напісаў ліст у рэдакцыю "Вечернего Гродно". Па яго словах, Андрэй пакінуў перадсмяротную запіску, у якой адзначыў, што да смерці яго давяла праца.

Па словах бацькі, у 32-гадовага маёра не склаліся адносіны з раённым начальствам, таму ён перавёўся ў абласную міліцыю. Новую працу ён не ведаў, таму давялося шмат працаваць — нават у выходныя. Бацька адзначае, што з Андрэем Хамуціннікам перад самагубствам цэлую гадзіну вёў гутарку правяраючы з камісіі МУС. А праз 20 хвілінаў маёр застрэліўся.

"Я не ўхваляю выбар сваёго сына, ніякая праца, ніякія адносіны на службе не вартыя таго, каб пазбаўляць сябе жыцця, але таксама лічу, што ніводная зорка на пагоне і вышэйшая пасада не павінны быць атрыманыя тымі, для каторых падначаленыя — ніхто. На першае месца трэба ставіць чалавека", — піша бацька маёра.

На фота з сацыяльных сетак — Андрэй Хамуціннік

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі