Вы тут

Бацька Кныровіча: ЖКГ застаецца вінная Аляксандру $1,5 млн

На фота: Галіна Бокун і Станіслаў Кныровіч — маці і бацька Аляксандра Кныровіча. Фота: ej.by.

25 студзеня за ўхіленне ад аплаты падаткаў затрыманы вядомы беларускі бізнесмен Аляксандр Кныровіч і пяцёра супрацоўнікаў кампаніі "СарматТэрма-Інжынірынг", якую ён узначальвае. Згодна з інфармацыяй, распаўсюджанай на наступны дзень Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, яны недаплацілі дзяржаве не менш за 2,8 млн рублёў.

Бацька Аляксандра Кныровіча распавядае Еўрарадыё сваю версію таго, адкуль узялася гэтая сума: "ЖКГ застаецца віннае СТІ, то бок Аляксандру, $1,5 млн за пастаўленую прадукцыю. Калі вы памножыце на курс долара, вы будзеце мець "неаплачаныя" падаткі", — кажа Станіслаў Кныровіч.

Група кампаній "Сармат", сузаснавальнікам якой з'яўляецца Аляксандр Кныровіч, займаецца распрацоўкай энергаэфектыўных тэхналогій у будаўніцтве і пастаўкамі будматэрыялаў. КДБ паведаміў пра "дамоўныя" здзелкі, якія "Сармат" заключаў з дзяржаўнымі структурамі з сістэмы ЖКГ. Па справе затрыманыя некалькі чыноўнікаў і брокер, які прадстаўляў на біржы інтарэсы Свіслацкай ЖКГ.