Бабуля хацела напужаць унука нажом і ледзь не забіла

59-гадовая жыхарка вёскі Чысці-Вардомскія Докшыцкага раёна ўчора ўвечары ледзь не забіла свайго ўнука — яна прабіла яму нажом лёгкае. Хлопчыку ўжо зрабілі аперацыю і яго жыццё ў бяспецы, паведамляе “Камсамолка”. Жанчына запэўнівае, што хлопчык сам напароўся на нож, які яна трымала, пакуль займалася справамі па гаспадарцы. Але ж іншыя два ўнукі, якія таксама, як і пацярпелы, гасцявалі ў вёсцы, кажуць, што бабуля была нецвярозая. Дзеці ў той дзень шумелі, бегалі, гуляліся і крычалі. Бабуля пужала іх нажом, каб яны супакоіліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі