Вы тут

Бабарыка: Мы задаволеныя — рашэнне ЦВК дазволіла нам хадзіць на прадпрыемствы

Віктар Бабарыка / Еўрарадыё

Віктар Бабарыка задаволены рашэннем, якое вынес Цэнтрвыбаркам па яго скарзе. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са сваёй ініцыятыўнай групай у Віцебску 4 чэрвеня. 

Як распавядала Еўрарадыё, сёння Цэнтрвыбаркам адхіліў скаргу Віктара Бабарыкі на Аляксандра Лукашэнку. Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду скардзіўся, што кіраўнік дзяржавы рэзка выказваўся пра канкурэнтаў і што збірае подпісы на прадпрыемствах і ва ўстановах з дапамогай адміністрацыі. 

Бабарыка з гумарам адзначыў, што ЦВК дазволіў удзельнікам прэзідэнцкіх выбараў да рэгістрацыі беспакарана абзываць канкурэнтаў. "Я дакладна магу сказаць і засмуціць, можа быць, асобных меркаваных маіх супернікаў: я гэта рабіць не буду, ну не ўласціва мне гэта", — дадаў ён. 

Таксама ён лічыць, што рашэнне ЦВК дазволіла яго групе тое, што і група Лукашэнкі: "Гэта значыць, мы можам прыходзіць на прадпрыемствы, прасіць кіраўніцтва прадпрыемства сабраць увесь персанал у непрацоўны час ці абвясціць тэхнічны перапынак. Гэта вельмі вялікая перавага"

Бабарыка заявіў, што Цэнтрвыбаркам даў выдатнае тлумачэнне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.