Азаранка сёння згуляе з Кербер у фінале турніра ў Брысбене

Азаранка сёння згуляе з Кербер у фінале турніра ў Брысбене

У суботу, 9 студзеня, Вікторыя Азаранка згуляе з немкай Ангелікай Кербер у фінале турніра ў Брысбене. У Азаранкі 22-е месца ў рэйтынгу WTA, у Кербер — 10-е. Дагэтуль беларуская тэнісістка лёгка распраўлялася на турніры з усімі саперніцамі. Спачатку яна разграміла расіянку Алену Весніну (115-е месца ў рэйтынгу) — 6:2, 6:0, пасля выйграла з Ісалін Банаванцюр (170) з Бельгіі, якая замяніла румынку Сімону Халеп, якая знялася са спаборніцтваў — 6:3, 6:2, перамагла італьянку Раберту Вінчы (15) — 6:1, 6:2. У паўфінале Вікторыя выйграла ў Саманты Кроўфард (142) з ЗША — 6:0, 6:3.

Фінальны матч пачнецца ў 12.30 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". Ва ўсіх пяці матчах з Ангелікай Кербер беларуска перамагала. Леташні матч тэнісістак на адкрытым чэмпіянаце ЗША быў прызначаны матчам года (гл. відэа).

Азаранка сёння згуляе з Кербер у фінале турніра ў Брысбене

Вікторыя Азаранка трэці раз гуляе ў фінале ў Брысбене: у 2009 годзе святкавала перамогу над Марыён Барталі (6:3, 6:1), а ў 2014-м ва ўпартай барацьбе саступіла амерыканцы Серэне Уільямс (4:6, 5:7).

Турнір у Брысбене — падрыхтоўка да Australian Open, які стартуе ў Мельбурне 18 студзеня.

Фота: БЕЛТА, eurosport.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі