Азаранка сёння стартуе на "Ралан Гарос"

Вікторыя Азаранка ў панядзелак правядзе стартавы паядынак у Парыжы на "Ралан Гарос". Яе саперніца — іспанка Марыя-Тэрэса Тора-Флор. Пачатак у 15.30 паводле беларускага часу.

25 траўня Жаночая тэнісная асацыяцыя апублікавала абноўлены рэйтынг. У ім Азаранка па-ранейшаму займае 27-ы радок, Тора-Флор паднялася на адзін радок — на 131-е месца. Дарэчы, у першай дзясятцы рэйтынгу зменаў не адбылося.

Беларуска Вольга Гаварцова ў рэйтынгу WTA апусцілася з 123-га на 124-е месца, а Аляксандра Сасновіч — з 125-га на 127-е.

"Прессбол" адзначае, што ў выпадку, калі Вікторыя Азаранка пройдзе два кругі турніра, яна выйдзе на першую ракетку свету, амерыканку Серэну Уільямс.

Фота: daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі