Азаранка прайграла Радваньскай на Australian Open, апошні сэт — 0:6!

У матчы 1/4 фінала другая ракетка свету Вікторыя Азаранка прайграла польцы Агнешцы Радваньскай, якая займае ў рэйтынгу WTA пятае месца, — 1:6, 7:5. 0:6.

"У першым і трэцім сэтах я рабіла занадта шмат памылак у важныя моманты, — пракаментавала пасля матчу Азаранка. — Напрыклад, калі ўкарочвала пасля яе скарочанага, не трапляла ў пусты корт. І, вядома, Агнешка сёння выдатна абводзіла, даставала ўсе мячы. Сёння ў патрэбныя моманты ў мяне не было гульні. Але Агнешка згуляла выдатна. Як я ўжо сказала, яна цягнула кожны мяч. Яна выдатна чытала гульню. Але, з іншага боку, я дзейнічала даволі прадказальна. І яна гэтым скарысталася. Яна надзейна дзейнічала на задняй лініі, уваходзіла ў корт, калі гэта было неабходна. У важныя моманты добра падавала. Увогуле, яна ўсё рабіла крыху лепш, чым я. Я проста глядзела. Я была гледачом".


Няўдача на Australian Open мусіць негатыўна паўплываць на рэйтынг беларускі. Праўда, адзначым, што з турніра таксама выбылі амерыканка Серэна Уільямс (першая ракетка свету) і расіянка Марыя Шарапава (у яе трэцяе месца ў рэйтынгу WTA).

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі