Азаранка паднялася ў рэйтынгу WTA на 19-е месца, а Гаварцова — на 81-е

Раніцай 13 ліпеня з'явіўся абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі. Беларуска Вікторыя Азаранка пасля выступлення на "Уімблдоне", дзе яна дайшла да 1/4 фіналу, паднялася з 24-га на 19-е месца. У яе 2252 балы.

Яшчэ адна наша суайчынніца, Вольга Гаварцова, якая нядаўна дайшла да 1/8 фіналу "Уімблдона", паднялася з 122-га на 81-е месца. У яе 731 ачко. Беларуска Аляксандра Сасновіч пасля добрай гульні на згаданым турніры "Вялікага шлему" займае ў рэйтынгу 122-е месца (раней было 137-е), у яе 470 ачкоў.

Па-ранейшаму лідыруе амерыканка Серэна Уільямс — 13161 бал, на другое месца з чацвёртага паднялася расіянка Марыя Шарапава — 6490, на трэцім засталася румынка Сімона Халеп — 5151 ачко.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі