Азаранка: Колеры майго сцяга — зялёны і чырвоны
![Азаранка: Колеры майго сцяга — зялёны і чырвоны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_234617_bigbelta.jpg.webp?itok=G54kVms1)
Вікторыя Азаранка, найлепшая беларуская тэнісістка, у адным з інтэрв'ю паразважала пра вынікі года. Яна адзначыла, што ёй спадабалася выступаць за зборную Беларусі ў Кубку федэрацыі.
"Я паляцела ў Японію гуляць на Кубку Федэрацыі, і мне так спадабалася. Хоць я заўсёды ганарылася тым, што прадстаўляю Беларусь, на гэты раз усё адчувалася яшчэ больш асаблівым. Мне спадабалася кожная хвіліна, развіваліся колеры майго сцяга — зялёны і чырвоны", — цытуе словы тэнісісткі "Прессбол".
![Азаранка: Колеры майго сцяга — зялёны і чырвоны](/sites/default/files/paragraphs/image/london-2012-tennis-viktorija-azarenko1344095880910191941foto.jpg)
Азаранка адзначыла, што год быў няпростым. У яе была "абсалютна новая каманда", а яна сама "яшчэ не адчувала сябе на корце". Аднак тэнісістка "пачала працаваць над сваёй падачай, спрабуючы вярнуць яе як галоўную зброю ў сваёй гульні".
Вікторыі Азаранцы 26 гадоў. Яна — былая першая ракетка свету. У рэйтынгу WTA беларуска займае 22-е месца.
Фота: БЕЛТА