Аўтобус урэзаўся ў прыватны дом пад Барысавам (фота)

Аўтобус урэзаўся ў прыватны дом пад Барысавам (фота)

У вёсцы Вялікае Стахава пад Барысавам рэйсавы аўтобус урэзаўся ў жылы дом, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на АДАІ Барысаўскага РУУС.

Аварыя адбылася 10 красавіка каля 8:00. Аўтобус, які належыць аднаму з гарадскіх аўтапаркаў, ехаў з Барысава ў бок Зембіна. Па дарозе кіроўца не справіўся з кіраваннем. Аўтобус збіў плот і ўрэзаўся ў прыватны жылы дом. 

Тры пасажыркі атрымалі ўдары. Медыкі аказалі ім дапамогу і даставілі ў лякарню. 

Абставіны ДТЗ высвятляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі