Вы тут

Аўтавакзал “Усходні” ў Мінску прапануюць зрабіць выставачным цэнтрам

Фота: minsknews.by

Аўтавакзал “Усходні” ў Мінску прапануюць зрабіць гарадскім выставачным цэнтрам. Пра гэта было заяўлена на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме, інфармуе БЕЛТА. Як вядома, з лета 2016-га вакзал, пабудаваны ў 1983 годзе, перастаў прымаць пасажыраў. Будынак у арэндатараў аказаўся незапатрабаваны. Выкарыстоўвалася толькі прылеглая тэрыторыя, на якой праводзіліся кірмашы.

На даручэнне старшыні Мінгарвыканкама на сённяшні дзень спецыялісты прапрацоўваюць падыходы да рэканструкцыі “Усходняга”.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі