Астраномы выявілі патэнцыйна прыдатную для жыцця планету

Астраном

Астраном / karapuziki.com.ua

Навукоўцы пацвердзілі існаванне яшчэ адной патэнцыйна прыдатнай для жыцця планеты — GJ 887 d, размешчанай у сістэме чырвонага карліка GJ 887 на адлегласці 10,7 светлавога года ад Зямлі. Планета прыкладна ў шэсць разоў цяжэйшая за нашу і знаходзіцца ў зоне ўмераных тэмператур, дзе на яе паверхні можа існаваць вадкая вада. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Astronomy & Astrophysics.

Назіранні праводзіліся з дапамогай высокадакладных спектрографаў HARPS у абсерваторыі Ла-Сілья і ESPRESSO на тэлескопе ў Чылі. Планета робіць поўны абарот вакол сваёй зоркі за 51 дзень. Паводле ацэнак астраномаў, у сістэме GJ 887 можа знаходзіцца як мінімум чатыры патэнцыйна прыдатныя для жыцця планеты.

GJ 887 d стала толькі другім пацверджаным аб’ектам у прыдатнай для жыцця зоне на адлегласці каля 10 светлавых гадоў ад Зямлі, што робіць яе адной з самых перспектыўных мэтаў для будучых назіранняў і пошуку прыкмет жыцця. Раней, у 2020 годзе, навукоўцы ўжо паведамлялі пра выяўленне ў гэтай сістэме дзвюх экзапланет з масай у чатыры і восем разоў большай за зямную.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.