Астранаўт выпадкова патэлефанаваў з космасу ў 911

Астранаўт выпадкова патэлефанаваў з космасу ў 911

Астранаўт Еўрапейскага касмічнага агенцтва выпадкова патэлефанаваў з космасу ў 911. Як піша Newsweek, гэты кур'ёзны выпадак адбыўся з нідэрландцам Андрэ Куіперсам. Ён спрабаваў набраць нумар Цэнтра палётаў NASA ў Х'юстане і прапусціў адну з лічбаў. Для злучэння са знешняй лініяй астранаўт мусіў набраць 9, каб выйсці на міжнародную — 011. Аднак нуль прапусціў і тэлефанаванне прыняла служба выратавання ЗША. Відаць, памылку Куіперс хутка зразумеў і набраў нумар зноў. Але ратавальнікі аднесліся адказна і паслалі каманду праверыць памяшканне, у якім знаходзіцца абсталяванне для сувязі паміж Зямлёй і касмічнай станцыяй.

На наступны дзень Цэнтр палётаў NASA даслаў электронны ліст астранаўту з пытаннем: "Ты тэлефанаваў у 911?".

Астранаўт выпадкова патэлефанаваў з космасу ў 911
Фота: pixabay.com

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 2.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі