Вы тут

Астапчук — пра ліст праўладных спартсменаў: чакаю з нецярпеннем іх прозвішчы!

Першыя падпісанты ліста ў падтрымку ўлады / noc.by

Беларуская лёгкаатлетка Надзея Астапчук пракаментавала ліст групы беларускіх спартсменаў (былых і дзейных) да грамадскасці і міжнароднай супольнасці ў падтрымку цяперашняй улады. Яны асуджаюць спартсменаў, якія падтрымалі пратэсты, выступаюць супраць магчымых санкцый, якія пагражаюць беларускаму спорту за ціск на іншадумцаў. У афіцыйных СМІ заяўлена, што подпісы пад зваротам будуць працягваць збірацца.

Змест ліста абурыў Астапчук. У ім ёсць такі сказ: "Наш голас — гэта голас сапраўднай спартыўнай супольнасці Рэспублікі Беларусь". "Сапраўднай — гэта тых, хто ўхваляе забойства? цытуе словы лёгкаатлеткі "Трыбуна". — Хто маўкліва згодны з катаваннямі і збіццём, з беззаконнем, якое робіцца ў краіне?"

Надзея Астапчук кажа, што зварот у падтрымку ўлады будзе "вельмі добрым тэстам". "Чакаю з нецярпеннем прозвішчы падпісантаў!" — адзначае яна. Некаторыя прозвішчы ўжо вядомыя.

Раней больш за 1100 беларускіх спартсменаў падпісалі зварот супраць гвалту сілавікоў і за новыя выбары ў нашай краіне. Некаторыя з іх пабывалі ўжо за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.