Арыштаваныя шэсць падазраваных у падрыхтоўцы тэракту ў Берліне

Арыштаваныя шэсць падазраваных у падрыхтоўцы тэракту ў Берліне

Арыштаваныя шэсць падазраваных у падрыхтоўцы тэракту ў Берліне. Ім ад 18 да 21 года. Напад рыхтаваўся на ўдзельнікаў (а іх было каля 32 тысяч) і гледачоў паўмарафона, які прайшоў у нямецкай сталіцы ў нядзелю. Кіраўнік групоўкі збіраўся напасці на людзей з нажом у руках. У кватэры, якую здымаў адзін з падазраваных, знойдзеныя сляды выбухоўкі, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.  

У Берліне прайшла серыя ператрусаў. Паліцыя вывучае забраныя ў падазраваных камп’ютары і тэлефоны. Падрабязнасці справы пакуль не агучваюцца. Мэр Берліна Міхаэль Мюлер падзякаваў сілам бяспекі за прадухіленне нападу, адзначыў іх пільнасць і выдатную працу.

Як паведамляла Еўрарадыё, 7 красавіка ў нямецкім Мюнстэры грузавік наехаў на наведвальнікаў рэстарана, загінулі два чалавекі. Кіроўца скончыў жыццё самагубствам. Напад не прызналі тэрактам. Было заяўлена, што ў злачынцы былі праблемы з псіхікай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі