На тэнісным турніры ў Дубаі беларуска Арына Сабаленка (№2 у рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал.
У матчы трэцяга круга наша суайчынніца ў трох сэтах перамагла прадстаўніцу Латвіі Алену Астапенка (20) — 2:6, 6:1, 6:1.
Наступнай саперніцай Сабаленка стане наймацнейшая тэнісістка з пары Барбара Крэйчыкава (30) — Петра Квітава (15).
Перад гэтым з турніру выбыла яшчэ адна беларуска: у 1/8 фіналу Вікторыя Азаранка (14) прайграла амерыканцы Мэдысан Кіз (23) — 2:6, 1:6.
Hear her 𝙍𝙊𝘼𝙍 @JelenaOstapenk8 rolls through 3 straight games breaking Sabalenka twice!#DDFTennis pic.twitter.com/jOW532wooj
— wta (@WTA) February 22, 2023