Арына Сабаленка выйшла ў 1/32 фіналу Уімблдона

Арына Сабаленка / j48tennis.net
Арына Сабаленка / j48tennis.net

На тэнісным турніры ва Уімблдоне другая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка выйшла ў другі круг спаборніцтваў.

4 ліпеня яна ў двух сэтах адолела прадстаўніцу Венгрыі Панну Удвардзі (82-і нумар сусветнага рэйтынгу) — 6:3, 6:1.

Матч працягваўся 1 гадзіну і дзве хвіліны.

У 1/32 фіналу саперніцай нашай тэнісісткі стане пераможца матча паміж Варварай Грачовай (Францыя, 41) і Камілай Джорджы (Італія, 48).

Напярэдадні ў другі круг Уімблдона выйшла Вікторыя Азаранка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі