Арына Сабаленка — у паўфінале турніру ў Санкт-Пецярбургу

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал турніру WTA ў Санкт-Пецярбургу. У пятніцу ў матчы 1/4 фіналу яна перамагла расіянку Кацярыну Аляксандраву — 6:3, 6:4. Сабаленка — 10-я ракетка свету, яе саперніца — 78-я. "Больш змагалася з сабой, чым з саперніцай",сказала пасля паядынку беларуска. Пры гэтым яна адзначыла добры тэніс, які прадэманстравала Аляксандрава.

У матчы 1/2 фіналу Арына згуляе з пераможцай чвэрцьфінальнай пары Анастасія Паўлючэнкава (Расія, 32-я ракетка свету) і Кікі Бертэнс (Галандыя, 8).