Арына Сабаленка — у 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Досе

Арына Сабаленка — у 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Досе

Арына Сабаленка — у 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Досе. У 1/16 фіналу беларуска абыграла францужанку Алізэ Карнэ — 6:2, 6:2. Сабаленка — 2-я ракетка свету, яе саперніца займае ў сусветным рэйтынгу 37-е месца.

У наступным крузе турніру Арына Сабаленка сустрэнецца з Жыль Белен Тайкман са Швейцарыі, 41-й ракеткай свету.

У 1/16 фіналу выбыла з турніру Аляксандра Сасновіч, а Вікторыя Азаранка знялася з-за траўмы левага сцягна.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі