Вы тут

Арына Сабаленка развіталася з трэнерам Дзмітрыем Турсунавым

Арына Сабаленка і Дзмітрый Турсунаў / nevasport.ru

Тэнісістка Арына Сабаленка спыніла супрацоўніцтва з расійскім трэнерам Дзмітрыем Турсунавым. Пра гэта парталу TUT.by распавялі ў камандзе першай ракеткі Беларусі. 

Рашэнне аб развітанні Сабаленка і Турсунаў прынялі ў снежні, калі тэнісістка праводзіла перадсезонны збор у Мінску. Аднак аўстралійскі трэнер па фізпадрыхтоўцы Джэйсан Стэйсі, якія прыйшоў у каманду Сабаленка менавіта пры Турсунаве, застанецца працаваць з Арынай.

Цяпер тэнісістка разглядае некалькі кандыдатаў на ролю трэнера. Часова гэтую ролю выконвае яе спарынг-партнёр Антон Дуброў

Дзмітрый Турсунаў стаў трэніраваць Арыну Сабаленка ў чэрвені 2018 года, калі яна была 46-й ракеткай свету. Пад кіраўніцтвам Турсунава Арына здабыла пяць адзіночных тытулаў у WTA і нават увайшла ў першую дзясятку тэнісістак свету. Цяпер беларуска займае ў сусветным рэйтынгу 11-е месца.

У 2019 годзе Сабаленка і Турсунаў часта сварыліся, што ўрэшце і прывяло да іх расстання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.