Вы тут

Арастовіч патлумачыў, чаму Зяленскі дагэтуль не сустрэўся з Ціханоўскай

Аляксей Арастовіч / media.slovoidilo.ua

“Мы паважаем Ціханоўскую як лідара, за якога прагаласавала значная частка беларускага народу”, — так дарадца дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч адказаў на пытанне, чаму з лідаркай беларускай апазіцыі дагэтуль не сустрэўся Уладзімір Зяленскі.

Ён дадаў, што дакладна не ведае, чаму сустрэча не адбылася. Але мяркуе, што гэта тлумачыцца магчымай рэзкай рэакцыяй Лукашэнкі і неабходнасцю захаваць эканамічныя сувязі, у якіх зацікаўленыя ўкраінцы. Лукашэнка ў адказ можа больш актыўна падтрымаць расійскую агрэсію, мяркуе ўкраінскі палітык.

"Такая сустрэча звузіць прастору магчымасцяў для Украіны. Ніводны цвярозы стратэг такога рабіць не будзе", — патлумачыў Арастовіч. Ён дадаў, што кожная краіна мусіць дзейнічаць дзеля абароны сваіх інтарэсаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.