Апублікаваныя прозвішчы 23 прэтэндэнтаў на Залаты мяч FIFA

На прыз лепшаму футбалісту 2013 года прэтэндуюць наступныя гульцы: Гарэт Бейл (Уэльс), Эдынсан Кавані і Луіс Суарэс (абодва — Уругвай), Радамель Фалькао (Калумбія), Эдэн Азар (Бельгія), Златан Ібрагімавіч (Швецыя), Андрэс Ін'еста, Хаві (абодва — Іспанія), Філіп Лам, Бастыян Швайнштайгер, Месут Азіл, Томас Мюлер, Мануэль Нойер (усе — Нямеччына), Роберт Левандоўскі (Польшча), Ліянель Месі (Аргенціна), Ціяга Сілва, Неймар (абодва — Бразілія), Андрэа Пірла (Італія), Франк Рыберы (Францыя), Робін ван Персі, Ар'ен Робен (абодва — Нідэрланды), Крышціяну Раналду (Партугалія), Яя Турэ (Кот-д'Івуар).



Адзначым, што сярод прэтэндэнтаў налічваецца аж шэсць прадстаўнікоў мюнхенскай "Баварыі".



Нагадаем, што з 23 футбалістаў у снежні застануцца толькі трое прэтэндэнтаў, а імя ўладальніка "Залатога мяча" аб'явяць у студзені 2014-га.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі